Фота: архіў Аляксандры Раманоўскай

Фота: архіў Аляксандры Раманоўскай

Паводле аб’явы, 26-гадовая Раманоўская шукае працу на пазіцыю QA engineer. Дзяўчына згодная і на стажыроўку, у тым ліку неаплатную, галоўнае для яе — набрацца досведу і атрымаць практычныя веды. Аляксандра ўжо прайшла курсы ў кампаніі A1QA і здала экзамен катэгорыі functional tester.

Раманоўская вядомая як адна з самых таленавітых беларускіх фрыстайлістак апошняга часу. Самым зорным для яе стаў 2019 год, калі дзяўчына ўзяла золата чэмпіянату свету па фрыстайле і двойчы стала чэмпіёнкай зімовай Універсіяды. Па выніках таго года Аляксандра была прызнаная найлепшай спартсменкай Беларусі. Спартсменка таксама ўдзельнічала ў зімовай Алімпіядзе-2018, дзе заняла 14 месца.

Пасля выбараў жніўня 2020 года і пачатку пратэстаў беларуска актыўна выказвалася ў падтрымку народа і падпісала адкрыты ліст спартсменаў за новыя выбары і супраць гвалту. Праз гэта дзяўчыну звольнілі з РЦАП па фрыстайле і прыбралі са зборнай нібыта па прычыне прагулаў. У канцы 2021 года Раманоўскую затрымалі і прысудзілі штраф па адміністрацыйным палітычным артыкуле 24.23, памер штрафу склаў 2610 рублёў, ці амаль 1050 даляраў на той час.

У 2021 годзе Аляксандра казала, што мае прапановы выступаць за іншыя краіны, але не прымае іх, бо ўсё яшчэ верыць, што зможа выступаць за Беларусь. Тым не менш, цяпер таленавітая спартсменка шукае працу ў ІТ-сферы.

Беларус увайшоў у топ-50 гандбалістаў свету

«Няма з кім паспаборнічаць». Што дзеецца ў беларускім біятлоне

«Шчэрбу ўвогуле не лічу беларусам». Гімнаст з «Дзю Салей» Сямён Букін даў першае інтэрв'ю пасля пераходу на беларускую мову

Клас
27
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
37
Абуральна
2