Скрыншот сюжэта ТСН

Скрыншот сюжэта ТСН

Па словах вайскоўцаў, ад месца вучэнняў да беларускай мяжы 8 кіламетраў.

Спецназ адпрацоўваў ужыванне баявых снарадаў і ўзаемадзеянне штурмавых груп адразу некалькіх падраздзяленняў — на выпадак чарговай атакі расійскіх войскаў з боку Беларусі. 

Задача зводнага атрада байцоў тэрабароны — знішчыць варожыя цэлі за лічаныя кіламетры ад беларускай мяжы. Каб абараніць рубяжы, па легендзе, на месца высадкі варожага дэсанта адпраўляецца штурмавая група на брані пад прыкрыццём артылерыі і танкаў.

Падчас вучэнняў была задзейнічаная цяжкая тэхніка, танкі, бранявая машына «Мах Про», самаходная артбатарэя.

Таксама вучэнні правялі яшчэ на адной лакацыі — у гасцініцы «Палессе» ў Прыпяці. Там байцы вучыліся ўзаемадзейнічаць ва ўмовах гарадской забудовы.

Клас
23
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0