AP Photo/Peter Dejong
Адказваючы на пытанне, што будзе, калі Польшча адправіць свае танкі Leopard 2 без ухвалення Германіі, Бербак сказала: «Мы не будзем перашкаджаць.
На гэты момант гэтае пытанне не задавалася, але, калі б нас спыталі, мы б не сталі перашкаджаць».
«Мы ведаем, наколькі важныя гэтыя танкі, і менавіта таму мы абмяркоўваем гэта цяпер з нашымі партнёрамі… Мы павінны пераканацца, што жыцці людзей будуць выратаваныя, а тэрыторыя Украіны вызваленая», — дадала яна.
Журналіст перапытаў, ці дакладна зразумеў, што Германія не будзе пярэчыць, калі Польшча адправіць танкі Leopard 2 ва Украіну. «Вы мяне правільна зразумелі», — адказала Бербак.





