Варшава даўно просіць Берлін — вытворцу танкаў — даць сваю згоду, як таго патрабуюць правілы НАТА па перадачы ўзбраенняў.

Польскія ўлады і іншыя саюзнікі па альянсе разлічвалі, што пытанне вырашыцца падчас чарговай сустрэчы кантактнай групы «Рамштайн» у мінулую пятніцу.

Але Берлін зноў не даў станоўчага адказу. Хоць гэта першы афіцыйна аформлены запыт Варшавы, ён мае хутчэй сімвалічнае значэнне.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў у панядзелак, што Варшава можа паступіць па сваім меркаванні пры любым адказе нямецкіх уладаў. У мінулыя выхадныя Маравецкі таксама заявіў, што Польшча мае намер сабраць кааліцыю з краін НАТА, якія таксама маюць танкамі Leopard 2 і гатовыя перадаць іх Кіеву без адабрэння Берліна.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0