На пасяджэнні былі абмеркаваныя арганізацыйныя пытанні і творчыя планы. Аднагалосна выканаўчым старшынёй БІНіМа абраны доктар Юрка Кіпель.

Быў ухвалены план працы на 2023 год, абмеркаваныя ідэі на 2024-ы. Па-ранейшаму плануецца выданне альманаха «Запісы БІНіМ», кніг, прысвечаных беларускай эміграцыі і яе культурнай спадчыне. Прынятае рашэнне аб стварэнні інтэрнэт-сайта Інстытута.

Удзельнікі пасяджэння выказалі таксама падзякі за падтрымку і спадзевы на будучую супрацу Беларускай фундацыі Крачэўскага, Культурніцкай і адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана, Згуртаванню беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Управа БІНіМа і сям’я Кіпеляў дзякуе ўсім, хто даслаў ахвяраванні на Інстытут у памяць доктара Вітаўта Кіпеля.

Чытайце таксама:

Памёр Вітаўт Кіпель

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?