Фота: Gulagu.net

Фота: Gulagu.net

Гэта пацвердзіў яго адвакат, па словах якога, Мядзведзеў утрымліваецца пад вартай у інтарэсах яго ж бяспекі і гатовы даць паказанні супраць Прыгожына і яго наймітаў, піша Бі-бі-сі.

Расійская праваабарончая група Gulagu.net у панядзелак апублікавала тэлефоннае інтэрв'ю з Андрэем Мядзведзевым, які 12 студзеня быў затрыманы пры пераходзе нарвежскай мяжы і папрасіў палітычнага прытулку.

Мядзведзеў распавёў, што ў нядзелю ў гатэль, дзе ён жыў пасля затрымання, прыйшла паліцыя, закавала яго ў кайданкі і адвезла ў цэнтр часовага ўтрымання. Пры гэтым ён выказаў асцярогі, што яго могуць дэпартаваць у Расію, і заклікаў улады Нарвегіі не выдаваць яго і дазволіць даць паказанні пра дзейнасць ПВК, байцы якой здзяйсняюць ваенныя злачынствы ва Украіне, і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына.

Прадстаўнік нарвежскай паліцыі з гэтай нагоды заявіў, што заявы пра нібыта наяўныя планы па дэпартацыі Мядзведзева не адпавядаюць рэчаіснасці, аднак не стаў удавацца ў далейшыя падрабязнасці.

У панядзелак Нарвежскі адвакат Мядзведзева Брун'юльф Рыснес з упэўненасцю заявіў, што рызыка яго дэпартацыі роўная нулю, а што тычыцца візіту паліцыі і пераводу яго падабароннага ў цэнтр часовага ўтрымання, то гэта звязана з рознагалоссямі з нагоды мер, неабходных для бяспекі самога Мядзведзева.

Гэты крок быў зроблены пасля таго, як паліцыя прыйшла да высновы, што яго становішча вельмі небяспечнае, сказаў Рыснес Бі-бі-сі. «Гэта тое, чаго ўсе хацелі пазбегнуць, але мы шукаем пастановы», — запэўніў адвакат.

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2