З наступнага месяца і да канца ліпеня на першае дзіця будуць плаціць 605,99 рубля, на другое і наступных дзяцей — 692,56 рубля, на дзіця-інваліда — 779,13 рубля. Усяго на выплату дапамогі па доглядзе за дзецьмі да 3 гадоў у 2023 годзе плануюць выдаткаваць 2 млрд рублёў.

Гэтую дапамогу пералічваюць двойчы на год — з пачатку лютага і пачатку жніўня. Яны разлічваюцца з сярэднямесячнага заробку за папярэдні квартал.

Сярэдні заробак у Беларусі ў снежні 2022 года склаў 1915,6 рубля — гэта на 267,4 рубля больш, чым у лістападзе.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0