У Польшчы колькасць вучняў з Беларусі за год павялічылася на 73%
Паводле звестак Мінадукацыі Польшчы, у гэтай краіне колькасць вучняў з Беларусі павялічылася за год больш чым на 73%, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы». У студзені колькасць беларускіх дзяцей у польскіх школах перавысіла 26 тысяч. У той жа час у верасні 2021-га ў школах Польшчы навучалася 15 тысяч дзяцей з Беларусі.
Фота ілюстрацыйнае
Колькасць беларускіх вучняў павялічваецца ў асноўным у буйных гарадах. З моманту пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны колькасць беларускіх дзяцей у школах Варшавы павялічылася з 984 да 3148, Кракава — з 340 да 1157.
Польшча дае кожнаму дзіцяці-іншаземцу права на два дадатковыя бясплатныя ўрокі польскай мовы на працягу 24 месяцаў, адну гадзіну карэкцыйных заняткаў і навучанне ў падрыхтоўчым класе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ