Як паведамлялася раней, Расія падрыхтавала невялікую колькасць сваіх асноўных баявых танкаў Т-14 «Армата» да першага аператыўнага разгортвання гэтага тыпу ва Украіне. Аднак расійскія войскі на полі бою без энтузіязму прынялі першую партыю Т-14 праз тое, што машыны знаходзяцца ў дрэнным стане.

Незразумела, якія менавіта непаладкі выклікалі незадаволенасць вайскоўцаў, але на працягу апошніх трох гадоў расійскія афіцыйныя асобы адкрыта казалі пра праблемы з рухавікамі Т-14 і цеплавізарнымі сістэмамі.

У 2021 годзе расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу назваў запланаваны на 2022 год серыйны выпуск эксперыментальнай партыяй. Таму малаверагодна, што танкі, якія адпраўляюцца ва Украіну, будуць адпавядаць звычайным стандартам, на падставе якіх тэхніка лічыцца баяздольнай.

Клас
45
Панылы сорам
2
Ха-ха
48
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1