Барыса Кучынскага абвінавацілі адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных» (заўв. 1 ч. 3 арт. 203 КК). Усё гэта — за адзін рэпост у «Аднакласніках» допісу пра ўчастковага інспектара міліцыі АУС Ваўкавыска Віктара Лутчанку.

Стала вядома, што пракуратура падала апеляцыйную скаргу на прысуд і Гарадзенскі абласны суд прысудзіў Кучынскаму больш строгае пакаранне — два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Цяпер Кучынскі абскарджвае гэты прысуд у Вярхоўным Судзе.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9