Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны.
«Праціўнік здзейніў 55 пускаў ракет паветранага і марскога базіравання (Х-101, Х-555, Х-47 «Кінжал», «Калібр», Х-59) з самалётаў Ту-95, Су-35, МіГ-31К і караблёў з акваторыі Чорнага мора.
Сіламі і сродкаміі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Украіны былі знішчаныя 47 крылатых ракет, з іх 20 у раёне сталіцы. Акрамя таго, тры з чатырох кіраваных авіяцыйных ракет Х-59 не дасягнулі сваіх цэляў», — напісаў Залужны.





