Сваё меркаванне з гэтай нагоды «Люстэрку» выказаў старшыня камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па знешняй палітыцы і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Аляксандр Мярэжка.
«Я не думаю, што Украіна спецыяльна блакуе ўдзел Ціханоўскай у дыпламатычных мерапрыемствах. Насамрэч гэта пытанне дыпламатычнага пратакола. Для таго, каб удзельнічаць у дыпламатычных мерапрыемствах, трэба мець спецыяльны статус. У дыпламатычных мерапрыемстваў свае правілы. І гэта даволі незвычайна, калі ў іх удзельнічае хтосьці яшчэ, акрамя прадстаўнікоў дзяржаў. Хоць у прынцыпе запрашэнне гасцей у нейкіх асаблівых выпадках выключаць нельга.
Адносна таго, хто прадстаўляе беларускую апазіцыю, на маю суб'ектыўную думку, гэтае пытанне яшчэ не вырашана канчаткова. Ёсць розныя версіі. Напрыклад, у нас абмяркоўваецца пытанне, каб такую ролю на сябе ўзяў полк Каліноўскага. А чаму б і не? У гісторыі быў такі прэцэдэнт — рух «Свабодная Францыя» Шарля дэ Голя. Але гэта маё асабістае суб'ектыўнае меркаванне», — пракаментаваў Мярэжка.
Дыпламатычныя крыніцы: Украіна блакуе ўдзел Ціханоўскай і беларусаў у сумесных дыпламатычных мерапрыемствах
«Зноў будзе ілюзія». У Пераходным кабінеце пракаментавалі звесткі пра ігнараванне Украінай Ціханоўскай






ну чаму не вырашана? прамаскоўскую апазіцыю прадстаўляюць бабарыканцы. правашынгтонскую - офіс. праўкраінскую - ПК. незразумела толькі сапраўды, хто прадстаўляе ўласна беларускую апазіцыю, то бок інтарэсы ўласна беларусаў?