Ініцыятарам такога выдання стаў Уладзімір Ханас, грамадскі дзеяч з Цярнопаля. Дапамагалі ў выданні і гарадзенскія праваабаронцы.

Уладзімір Ханас патлумачыў свае дзеянні так:

«Рыхтуючы спецыяльныя канверты да атрымання Нобелеўскай прэміі міру Цэнтрам грамадзянскіх свабод (старшыня Аляксандра Матвійчук), мы вырашылі зрабіць такі ж канверт для беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

І тут мы сутыкнуліся з пэўным выклікам. Ва Украіне хапае патрыятычных марак, сусветны розгалас выклікаў знакаміты «рускі карабель». У Беларусі такіх брэндаў няма. Таму мы вырашылі выпусціць праект маркі з беларускай сімволікай.

Пасля абмеркаванняў вырашылі абраць стылізаваны варыянт адной з першых марак незалежнай Беларусі з гербам «Пагоня». Гэта афіцыйны плацежны сродак — і своеасаблівы сімвал падтрымкі і салідарнасці з беларускім народам.

І канверты, і маркі зробленыя, пасля спецгашэння — мы іх дашлём беларускім сябрам».

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0