Скончылі расследаванне ў дачыненні да Станіслава Лупаносава
Следчы камітэт паведаміў, што завяршыў расследаванне ў рамках спецвытворчасці ў дачыненні да экс-сілавіка Лупаносава. Крымінальная справа перададзена генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.
Інфармацыя пра пачатак спецвытворчасці была распаўсюджаная 12 студзеня. Лупаносаў у рэлізе ведамства фігураваў як «прадстаўнік тэрарыстычнай арганізацыі BYPOL».
Былы сілавік працаваў у ГУБАЗіКу МУС. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года звольніўся і з'ехаў з краіны. Ён унесены ў пералік асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ