24 жніўня 2023 года трацяць сілу палажэнні «антыкавіднага закона». І гэтыя змены тычацца ўсіх замежнікаў, а не толькі грамадзян Украіны.
Палажэнні, якія будуць адменены з 24 жніўня 2023 года:
- прадаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам дазволаў на жыхарства;
- прадаўжэнне тэрміну дзеяння дазволаў на жыхарства;
- прадаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выданых падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны;
- прадаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне;
- прадаўжэнне тэрміну выезду іншаземца з тэрыторыі Польшчы.
На практыцы гэта азначае, што калі тэрмін дзеяння дакументаў іншаземца скончыўся, але быў прадоўжаны дзякуючы «кавідным палажэнням», то беларусам, якія з гэтага карысталіся, трэба ўжо цяпер рабіць крокі па легалізацыі далейшага знаходжання ў Польшчы.
Чытайце таксама:
Польскае МУС: Рашэнняў Лукашэнкі аб пазбаўленні грамадзянства Польшча прызнаваць не будзе, такія людзі атрымаюць дакументы
Вярнуцца ў Беларусь плануюць 42%. Што паказала даследаванне беларусаў замежжа





