Таксама Ізотаў павінен выплаціць пацярпеламу супрацоўніку 1500 рублёў маральнай шкоды. Акрамя гэтага, пастанавілі знішчыць сім-карту Ізотава. Палітвязня абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграм-чаце «Карнікі Беларусі» напісаў каментарый пад размешчанымі данымі: «… тупое, дальше некуда».
Андрэя затрымалі 23 красавіка 2021 года, калі ён ляцеў у Маскву — наўпрост знялі з рэйса. Да суда яго амаль чатыры месяцы ўтрымлівалі пад вартай. Тэрмін палітвязень адбываў у магілёўскім ПУАТ-43 і нядаўна выйшаў на волю. У зняволенні яго ўтрымлівалі амаль 1 год і 8 месяцаў.





