Як паведамляе БАЖ, сваякі Сяргея атрымалі ад яго два лісты запар, у якіх ён скардзіцца, што па-ранейшаму не мае ў неабходнай колькасці таблетак:

«Моцна захварэў, паднялася тэмпература і абвастрыўся гаймарыт. Піша, што гэтым разам прыхапіла грунтоўна. Але толькі калі адкрыўся рэзкі кашаль, лекар даў антыбіётык і нават дазволіў два дні пасцельнага рэжыму — само па сабе небывалае паслабленне. Па-ранейшаму праблемы з сэрцам, здарыўся прыступ мярцальнай арытміі, бо для эканоміі таблетак, якія заканчваюцца, ужывае толькі палову ад неабходнага. Лекі, што мы высылалі раней, не аддаюць, хоць ён рэгулярна звяртаецца. На жаль, хваравіты стан ігнаруюць». 

Каб рэзка не спыняць прыём таблетак, Сацук вымушаны істотна змяншаць дозу, каб хапіла на больш працяглы тэрмін. Большую частку лістоў ад родных яму не перадаюць. Акрамя таго, палітвязня з невядомых прычын рэгулярна пераводзяць з адной камеры ў іншую.

Нагадаем, журналісту прысудзілі 8 гадоў калоніі — яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару), ч. 2 арт. 130 (распальванні іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 426 (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў).

Падтрымайце Сяргея: Турма №4, 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Сяргей Віктаравіч Сацук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
18