Фота: «Вясна»
Справу разглядала суддзя Святлана Чарапанава.
Палітзняволены Сяргей Бушык быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў перастрэлцы ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што на пачатку снежня палітвязня перавялі з жодзінскай турмы ў Мінскі СІЗА-1.
Суд, які адбыўся 7 снежня, прызнаў Сяргея Бушыка вінаватым і прызначыў яму па сукупнасці абвінавачанняў канчатковае пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.





