Віной усяму стала плюсавая тэмпература і багатыя ападкі. У выніку ў рэках Буг і Мухавец паднялася вада. У Бугу яе ўзровень складае 446 см (у пойме — 380 см), а ў Мухаўцы — 278 см (у пойме — 240 см). Адпаведна, падняліся і грунтавыя воды. Вось участкі і асобныя тэрыторыі горада і падтапіла.

Па словах Аляксандра Рагачука, апошні раз такая сітуацыя адзначалася каля 10 гадоў таму.

Толькі на гэтым тыдні ў МНС паступіла звыш 20 паведамленняў аб падтапленнях дваровых тэрыторый Брэста, садовых участкаў, дамоў і пабудоў.

У адным выпадку ратавальнікі дапамаглі адпампаваць ваду — там, дзе была пагроза затаплення ацяпляльнага і электраабсталявання. У астатніх — заяўкі перадаваліся ЖКГ.

Камунальныя службы ў 8 выпадках таксама адпампоўвалі ваду там, дзе меліся абмежаванні жыхароў у доступе ў жылыя дамы.

Мухавец, які выйшаў з берагоў, затапіў нават лавачкі на набярэжнай.

Старшыня гарвыканкама заўважае, што найбольш крытычная сітуацыя — у мікрараёне Гершоны і на тэрыторыі садаводчага таварыства «Рубеж», якое размешчанае ў непасрэднай блізкасці ад Буга. Там затапіла звыш сто садовых участкаў.

Чытайце таксама:

Паводка падтапіла некаторыя ўчасткі і дарогі на поўдні Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
0