Фота: wikimedia.org

Фота: wikimedia.org

Украіне паставяць франка-італьянскую сістэму СПА SAMP/T, здольную збіваць балістычныя ракеты, піша выданне La Stampa. Аб прынятым рашэнні неўзабаве павінны афіцыйна паведаміць лідары Італіі і Францыі.

«Палітычнае рашэнне прынятае. Цяпер удакладняюцца тэхнічныя дэталі, бо сістэма вельмі складаная», — паведамляе выданне са спасылкай на сваю французскую дыпламатычную крыніцу. 

Паводле інфармацыі яшчэ аднаго выдання, Il Messaggero, Італія і Францыя таксама дамовіліся аб сумеснай закупцы 700 зенітных ракет Aster-30 коштам 2 млрд еўра, частка з якіх адправіцца ва Украіну ў якасці боепрыпасаў для SAMP/T. Радыус дзеяння такіх боепрыпасаў для перахопу варожых самалётаў складае каля 100 км, а для перахопу варожых ракет — 25 км. Пры гэтым Aster-30 здольныя кантраляваць да 130 розных лятаючых аб'ектаў і адначасова знішчаць да 10 з іх.

Нагадаем, што яшчэ нядаўна стала вядома аб перамовах пра пастаўку адной з найлепшых сістэм СПА ў свеце SAMP/T для патрэб Украіны. Яна здольная знішчаць балістычныя і крылатыя ракеты малой далёкасці, а таксама знішчальнікі і беспілотнікі. Адна такая сістэма каштуе 800 млн еўра.

Чытайце яшчэ:

Ва Украіне ствараюцца першыя ў свеце роты аператараў ударных беспілотнікаў 

Пасол Украіны назваў колькасць танкаў, якія Кіеў атрымае ад Захаду

Брытанская разведка: Страты Расіі пры абстрэле ПТВ у Макееўцы перавысілі 300 чалавек

Клас
16
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0