На месцы здарэння працавала служба хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.
Вага небяспечнага рэчыва склала каля 400 грамаў. «Забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося», — запэўніваюць у Савецкім РАУС Гомеля.
Эвакуацыя людзей не праводзілася. Як небяспечнае рэчыва аказалася на вуліцы, трэба будзе высветліць міліцыі.





