Фота: Martin Meissner, AP

Фота: Martin Meissner, AP

Нямецкі абаронны канцэрн Rheinmetall хоча пачаць выпуск РСЗА HIMARS, а таксама мае рэзка нарасціць вытворчасць боепрыпасаў для танкаў і артылерыі дзеля задавальнення высокага попыту Украіны і краін Захаду. Пра гэта 28 студзеня паведаміла агенцтва Reuters. 

Сам канцэрн вядомы вытворчасцю 120-мм гармат для танкаў Leopard 2, якія Германія і іншыя краіны Захаду пагадзіліся перадаць Украіне для вяртання тэрыторый, захопленых Расіяй. 

Па словах генеральнага дырэктара Rheinmetall Арміна Папергера, вытворчая магутнасць вырабу 155-мм артылерыйскіх снарадаў можа быць павялічана да 450—500 тысяч штук за год, што зробіць канцэрн найбуйнейшым у свеце па вытворчасці такога тыпу боепрыпасаў. Такая ж гаворка ідзе і пра 120-мм танкавыя снарады.

«Мы можам вырабляць 240 тысяч танкавых боепрыпасаў у год. Гэта больш, чым трэба ўсяму свету», — сказаў Папергер у інтэрв'ю Reuters.

Таксама ён дадаў, што Rheinmetall плануе дамовіцца з амерыканскай кампаніяй Lockheed Martin для пачатку вытворчасці знакамітых HIMARS, бо Нямеччына валодае ўсімі неабходнымі тэхналогіямі для стварэння боегаловак, ракетных рухавікоў і грузавікоў пад гэтыя рэактыўныя сістэмы.

Нагадаем, што яшчэ летам 2022 года Украіна атрымала ад ЗША першыя рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS. Гэтыя дальнабойныя і дакладныя сістэмы дапамаглі Украіне істотна затармазіць наступ расійскай арміі шляхам кропкавага знішчэння яе штабоў і складоў боепрыпасаў.

Чытайце яшчэ:

Аўстралійскі генерал: HIMARS памяняў характар баёў, але адзін ён не справіцца 

Украіна папрасіла Захад тэрмінова даць дзве эскадрыллі знішчальнікаў

Bloomberg: Пуцін рыхтуе новы наступ на Украіну, вайна можа зацягнуцца на гады

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0