Фота: cookipedia.co.uk
Каб згатаваць марынаваную свініну па-іспанску, вам спатрэбіцца:
- 1 кілаграм свінога філе, нарэзаны кавалкамі таўшчынёй 1 сантыметр
- 2 чайныя лыжкі сушанай папрыкі
- 60 мілілітраў аліўкавага алею
- 1 вялікая цыбуліна (нарэзаная)
- 1—2 галоўкі часнаку (тонка нарэзаныя)
- 2—3 перцы чылі ці каенскія, можна замяніць молатым чырвоным перцам
- трохі здробненага арэгана
- 1 лаўровы ліст
- 180 мілілітраў гарачага булёну ці вады
- 60 мілілітраў чырвонага віннага ці яблычнага воцату
- 2—3 сталовыя лыжкі дробна парэзанай пятрушкі.
- Натрыце мяса папрыкай і пакіньце яго пры пакаёвай тэмпературы на 1—2 гадзіны.
- Разагрэйце на патэльні алей, пакуль ён не стане вельмі гарачым.
- Пакладзіце на патэльню свініну. Калі яна будзе цалкам абсмажаная, дадайце да яе цыбулю, часнок, перац чылі, арэгана і лаўровы ліст. Можаце паменшыць ці павялічыць колькасць часнаку і перцу чылі, калі лічыце патрэбным. Смажце, пакуль цыбуля не стане мяккай, час ад часу памешвайце.
- Дадайце 90 мілілітраў вады і 30 мілілітраў воцату. Тушыце мяса, пакуль вадкасць не выпарыцца, а потым зноў дадайце рэшткі вады і воцату. Тушыце мяса далей, пакуль на патэльні не застанецца мінімум вадкасці — 1—2 сталовыя лыжкі.
- Упрыгожце прыгатаваную свініну, можна зелянінай, і падавайце.
Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага
Рэцэпт на выхадныя. Свініна ў соусе з колы — арыгінальная страва з азіяцкім каларытам
«Яна нармальная, паверце вы мне!» Жыхары правінцыі запісалі эмацыйнае відэа ў абарону тушонкі — і парвалі тыкток






тэст «праверка свініны» Zir прайшоў)