Трактарыст вырашыў памяняць стартар у сваім трактары. Для гэтага ён паставіў тэхніку на ўпоры і, вырашыўшы падціснуць дэталі, завёў рухавік. Пасля гэтага ён палез пад трактар.
Але ў пэўны момант упоры не вытрымалі. Трактар пакаціўся і прыціснуў мужчыну. Выратаваць трактарыста не ўдалося.
Яму быў 61 год. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.





