Эмануэль Макрон. Фота Alex Brandon / AP
Напярэдадні на пытанне журналіста аб магчымых пастаўках знішчальнікаў ва Украіну Макрон адказаў, што, «у прынцыпе, нічога не забаронена», але толькі ў тым выпадку, дадаў Макрон, калі гэта не прывядзе да эскалацыі і не аслабіць французскае войска. Такія ж умовы раней Францыя ставіла з нагоды магчымых паставак ва Украіну танкаў Leclerc.
«Мы будзем разглядаць кожны выпадак асобна», — сказаў Макрон у панядзелак падчас візіту ў Гаагу.
«Як вядома, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон даручыў міністру абароны вывучыць гэтае пытанне. На цяперашні момант магу сказаць, што ні адно рашэнне яшчэ не прынятае, але ні адно рашэнне не з'яўляецца немагчымым», — раней адказала на пытанне аб пастаўках танкаў кіраўніца французскага МЗС Катрын Калана.
Раней Францыя ўжо абвясціла аб пастаўках Украіне лёгкіх танкаў AMX-10RC, пасля гэтага Нямеччына пагадзілася даць Кіеву свае асноўныя баявыя танкі «Леапард», а ЗША — «Абрамс».





