Дзяўчыну клічуць Анастасія Іванова (у дзявоцтве — Дабравольская). Ёй 32 гады, яна з Магілёва. Працуе ў сферы SMM, займаецца арганізацыяй вяселляў.

У відэа сілавікі паказваюць перапіску быццам бы з акаўнта дзяўчыны з ботамі (не выдаленую). Там яна нібыта паведамляе ў «Чорную кнігу Беларусі» пра факт «палітычнага» штрафу, прысуджанага яе мужу, і скідвае ў бот «Нехты» сваё ўласнае фота з нейкай падзеі.

Невядома, ці сапраўдная гэтая перапіска і чаму затрымалі менавіта гэтую дзяўчыну — выпадкова ці праз уцечку даных.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
32