Возьмем для прыкладу мадэль LG. LED-тэлевізар дыяганаллю 43 цалі ў Беларусі каштуе 1 399 рублёў (каля 482 еўра).

Скрыншот сайта 5element.by

Скрыншот сайта 5element.by

У Літве яго можна набыць за 339 еўра, ці каля 985 рублёў. У Польшчы такі самы тэлевізар прадаюць за 1799 злотых, што каля 1110 рублёў. Атрымліваецца, што нават без звароту падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) гэты тэлевізар у суседніх краінах ЕС каштуе на 100—140 еўра танней, чым у нас. 

Скрыншот сайта topocentras.lt

Скрыншот сайта topocentras.lt

Калі аформіць Tax Free, то ад цаны ў Польшчы або Літве можна адмінусаваць ад 11 да 18,5%. То-бок выніковая цана будзе ў межах 300 еўра. 

З павелічэннем дыяганалі расце і розніца ў цане. Такая самая мадэль памерам 55 цаляў у Беларусі прадаецца за 1 889 рублёў (каля 650 еўра). У Літве такі тэлевізар каштуе 439 еўра (каля 1275 рублёў). У Польшчы — 2399 злотых (каля 1480 рублёў). 

Скрыншот сайта 5element.by

Скрыншот сайта 5element.by

Блізкі па характарыстыках айчынны Vityaz дыяганаллю 55 цаляў каштуе 1229 рублёў (каля 420 еўра).

Скрыншот сайта 5element.by

Скрыншот сайта 5element.by

Выбар 4к тэлівізараў у Horizont куды больш сціплы, чым у Vityaz. Адзіны дасяжны на сёння UHD-тэлевізар ад «Гарызонт» мае дыяганаль 65 цаляў. Каштуе ён амаль 2000 рублёў, ці каля 690 еўра.

Скрыншот сайта onliner.by

Скрыншот сайта onliner.by

QLED тэлевізар Samsung памерам 55 цаляў у Беларусі прадаецца за 3200 рублёў (каля 1100 еўра). У Літве за аналагічную мадэль просяць 769 еўра (каля 2230 рублёў), у Польшчы — 3700 злотых (каля 2280 рублёў).

Скрыншот сайта topocentras.lt

Скрыншот сайта topocentras.lt

Нават без звароту ПДВ розніца ў цане складае амаль 1000 рублёў. 

Тэлевізар Xiaomi Mi TV 55 P1 у Беларусі прадаюць за 1729 рублёў (каля 595 еўра).

Скрыншот сайта mi.by

Скрыншот сайта mi.by

У Літве яго можна набыць за 460 еўра (каля 1335 рублёў). У Польшчы — за 2200 злотых (каля 1350 рублёў). 

Скрыншот сайта mi-home.lt

Скрыншот сайта mi-home.lt

Тэлевізар Sony KD-50X81J (мадэль 2021 года) у Беларусі прадаецца за 3 690 рублёў (каля 1270 еўра). Як пазначана на сайце прадаўца, гэта тавар з вітрыны.

Скрыншот сайта 5element.by

Скрыншот сайта 5element.by

У Літве таксама засталіся непрададзеныя апошнія варыянты старой мадэлі, там іх можна набыць за 790 еўра (каля 2300 рублёў). У Польшчы ў продажы аналагічных тэлевізараў ужо няма.

Больш свежых мадэлей тэлевізараў маркі SONY ў афіцыйным продажы ў Беларусі няма. 

Скрыншот сайта topocentras.lt

Скрыншот сайта topocentras.lt

Апроч заўважнай розніцы ў цэнах (нават без уліку Tax Free), у Беларусі і суседніх краінах ЕС моцна адрозніваецца і асартымент тэхнікі. 

Цяпер з тэлевізараў сусветных брэндаў (калі не лічыць распродаж рэшткаў) у нас у афіцыйным продажы ёсць толькі LG, Samsung і Xiaomi. 

Чытайце таксама: Сузаснавальнік 21vek.by: Мы, як буйны бізнэс, не вітаем паралельнага імпарту

Клас
8
Панылы сорам
26
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
17