Паводле паведамлення прэс-службы, адпаведныя падраздзяленні «ўкамплектаваныя выключна афіцэрамі, прапаршчыкамі і вайскоўцамі, якія праходзяць службу па кантракце».
Начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сілаў Беларусі Руслан Чэхаў адзначыў, што ракетным войскам не хапала «сродкаў агнявога паражэння комплексу, здольнага выконваць задачы на далёкасці больш за 300 км». А цяпер тут знаходзіцца «дастатковы запас ракет да комплексу, які дазволіць выканаць любую задачу».
Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў пра тое, што Беларусь паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй зенітныя ракетныя комплексы С-400 і «Іскандэр». Гэта адбылося ў выніку перамоў з Уладзімірам Пуціным 19 снежня мінулага года ў Мінску.





