У Лідзе сілавікі знайшлі хлопца, які падарыў упадабанай прадавачцы 3000 даляраў. Але праблему не вырашылі
Нядаўна ў Лідзе адбыўся незвычайны выпадак: незнаёмы хлопец падарыў дзяўчыне-прадавачцы 3000 даляраў, каб яна расплацілася з каледжам за сваё навучанне. Тая не захацела прыняць такія грошы і звярнулася ў міліцыю, каб знайсці шчодрага незнаёмца і іх яму вярнуць. Цяпер хлопца знайшлі, паведаміла УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Міліцыянеры высветлілі асобу маладога чалавека і звязаліся з ім. Той сказаў, што зрабіў падарунак выключна з добрых памкненняў і не думаў, што гэта выкліча такі рэзананс.
«Я проста хацеў зрабіць чалавека шчаслівым», — сказаў хлопец. Са СМІ размаўляць пра гэта ён адмовіўся.
Забраць грошы назад хлопец таксама не захацеў і настойвае, каб іх аддалі дзяўчыне.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ