Прафінансаваны Кітаем новы будынак парламента ў Маўнт-Хэмпдэн. Фота: AP Images
Забудова ў Маўнт-Хэмпдэне, за 11 міляў на паўночны ўсход ад Харарэ, магла б у перспектыве стаць месцам размяшчэння нацыянальнага парламента, штаб-кватэры Цэнтральнага банка, Вярхоўнага суда, фондавай біржы, прэзідэнцкага палаца і раскошных віл.
«У брашуры намаляваныя некранутыя пешаходныя дарожкі, высокія хмарачосы і зіхатлівыя гандлёвыя цэнтры — і ўсё гэта для шматнацыянальнай групы заможных жыхароў», — адзначаюць журналісты.
Праект таксама прадугледжвае сонечную электрастанцыю, якая будзе забяспечваць энергіяй увесь горад. Гэта важная перавага для краіны, у якой электразабеспячэнне можа адсутнічаць па 19 гадзін у дзень.
Мастацкая мадэль новага гандлёвага цэнтра, запланаванага ў «Кіберсіці». Крыніца: Zim Cybercity
У «Кіберсіці» павінны быць пабудавана 250 раскошных віл коштам больш за паўмільёна даляраў кожная, а тыя, хто пераедзе ў новы горад, атрымаюць істотныя льготы, напрыклад, пяцігадовыя канікулы ад выплаты падатку на прыбытак.
Стывен Чан, прафесар сусветнай палітыкі ў Школе ўсходніх і афрыканскіх даследаванняў у Лондане, лічыць, што намер перанесці сталіцу ў новы горад звязаны з нежаданнем мясцовых эліт бачыць «бруд і галечу».
Крытыкі праекта, праўда, ставяцца да ініцыятывы скептычна і кажуць, што гэта ўсяго толькі апошняя спроба прэзідэнта Зімбабвэ адрадзіць нацыянальную эканоміку, якая амаль абвалілася.
Чытайце таксама:
Доля Зімбабвэ ў эканоміцы Беларусі мізэрная. Чаму тады прапаганда надае столькі ўвагі візіту Лукашэнкі ў гэтую краіну?
Лукашэнка хоча зрабіць беларускі гандлёвы хаб у Зімбабвэ. Але гэта не тое месца, «дзе нас не ведаюць»





