Кадр з відэа

 Кадр з відэа

У заяве гаворыцца, што грузінскія ўлады «у найгоршых традыцыях НКВД СССР» прымяняюць да Саакашвілі псіхалагічны і фізічны гвалт, адмаўляюць яму ў тэрмінова неабходнай медыцынскай дапамозе, свядома ствараючы непасрэдную пагрозу яго жыццю. 

Як адзначае МЗС Украіны, «грубае парушэнне правоў чалавека ў дачыненні да ўкраінскага грамадзяніна ідзе насуперак задэклараванаму Тбілісі курсу на здабыццё сяброўства ў ЕС» і «сведчыць аб згортванні дэмакратыі ў Грузіі».

1 лютага Саакашвілі выступіў дыстанцыйна на пасяджэнні суда, фатаграфіі з якога апублікаваў грузінскі тэлеканал «Мтавары». На іх палітык выглядае жахліва. Прэзідэнт Украіны Зяленскі заявіў, што ўрад Грузіі забівае Саакашвілі і назваў абыходжанне з ім штодзённым катаваннем.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
0