17 чэрвеня мінулага года палітзняволеную актывістку з Пружан Алену Гнаўк асудзілі на тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Алену прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.
15 жніўня жанчыну перавялі ў папраўчую калонію №4. Нядаўна яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу да 24 лютага. Акрамя гэтага, Гнаўк пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной (32 рублі).
Чытайце таксама:
Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк
«Пакараць тых, хто не «выпраўляецца». Вязняў не выпускаюць на волю, выстаўляючы новыя абвінавачванні — наколькі гэта масавая з'ява?





