Паводле інфармацыі МУС, невядомыя ў масках пасля закрыцця аптэкі зайшлі ўсярэдзіну і запатрабавалі ад фармацэўта аддаць усе грошы, пагражаючы пры гэтым «прадметам, падобным на пісталет». Супрацоўнік аптэкі аказаў актыўны супраціў, пасля чаго нападнікі ўцяклі.
Праз два тыдні аператыўнікі затрымалі 18-гадовага жыхара Гродна. Ён прызнаўся ў злачынстве і сказаў, што ўчыніць рабаванне прапанаваў яго 56-гадовы бацька.
Дома ў апошняга быў знойдзены пісталет, які, як мяркуецца, выкарыстоўваўся пры нападзе, і маскі.
Мужчыны затрыманыя, у дачыненні да іх заведзеная крымінальная справа за разбой.





