Фота: AP Photo/Cha Song Ho, File
Выданне Daily NK мяркуе, што ў «ДНР» і «ЛНР» будуць адпраўленыя вайскоўцы і паліцэйскія. Але яны будуць нібыта не ваяваць, а займацца аднаўленчымі працамі ў разбураных вайной гарадах. Салдат і паліцэйскіх, як сцвярджае выданне, лягчэй кантраляваць, чым цывільных.
Паўночнакарэйцы павінны быць жанатыя, каб члены іх сям'і заставаліся ў краіне — гэта нібыта дапаможа пазбегнуць дэзерцірства сярод камандзіраваных.
Daily NK мяркуе, што першая партыя з 300-500 чалавек адправіцца ва Украіну ў канцы лютага ці ў сакавіку.
Чытайце таксама:
Знайшлася краіна, згодная сесці ў адзін акоп з Расіяй
КНДР адмаўляе, што пастаўляе ўзбраенне ПВК Вагнера
Пад санкцыі Еўрасаюза трапіў паўночны карэец, які жыве ў Беларусі





