Прадпрыемства, на якім загінуў 26-гадовы майстар, выпускае вырабы з пластмасы. Ён з двума рабочымі ставіў на ножкі новае абсталяванне, але тэрмапластаўтамат з нейкай прычыны ўпаў. З нагоды трагічнага інцыдэнту прызначаныя экспертызы.
На якім прадпрыемстве адбылося здарэнне і нават у якім горадзе, Следчы камітэт пакуль не ўдакладняе. Паколькі праверку праводзіць Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта, можна меркаваць, што гэты выпадак адбыўся недзе на Гродзеншчыне.
Чытайце таксама:
Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю
У Гомелі выкінулі бутэльку з балкона і паранілі 10-гадовае дзіця
У Гродне трактар пакаціўся і задушыў трактарыста





