Пэтр Павэл. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Пэтр Павэл. Фота: AP Photo/Petr David Josek

Павэл мяркуе, што Захад павінен даць Украіне ўсе віды зброі, акрамя ядзернай.

«Што тычыцца звычайных узбраенняў, то я сапраўды не бачу прычын для якіх-небудзь абмежаванняў.

Украіна не можа змагацца з такім моцным праціўнікам без браняваных тэхналогій, беспілотных лятаючых апаратаў, артылерыі і ракет вялікай далёкасці, але, магчыма, і без звышгукавых самалётаў», — дадаў ён.

Абраны прэзідэнт Чэхіі зазначыў, што «некаторыя краіны займаюць крыху стрыманую пазіцыю» па пастаўках сучаснай зброі. «Калі мы зоймем адзіную пазіцыю, гэта дасць нам больш шанцаў на поспех. Мы павінны дзейнічаць у адзінстве ў гэтых пытаннях», — сказаў ён.

«Мы павінны даць Украіне ўсе сродкі, каб дапамагчы ёй выцесніць расійскую армію. Важна дэманстраваць пастаянную падтрымку Украіны, падкрэсліваць усё добрае і жаданне працягваць нашу ініцыятыву. Я думаю, што гэта тое, што Украіна павінна пачуць», — падкрэсліў Павэл.

Чытайце таксама:

Новы прэзідэнт Чэхіі збіраецца з візітам ва Украіну

Прэм'ер-міністр Ізраіля ўпершыню дапусціў магчымасць паставак ва Украіну сістэмы «Жалезны купал»

ЗША дадуць Украіне ракеты далёкасцю да 150 км, але не 300, якія Кіеў даўно просіць

Клас
27
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1