Па інфармацыі суседзяў, а 6-й раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акружылі прыватны дом, а потым пералезлі цераз плот і гучна пачалі грукаць у вокны з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінай.
Па папярэдняй інфармацыі, сёння над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць, паведамляе «Вясна».





