Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

Міхаіл Падаляк. Фота: president.gov.ua

«Мы ўжо вядзём перамовы па іх, але мы пацвердзім іх толькі тады, калі яны ў нас будуць. Нам трэба як мінімум дзве брыгады БТР, ад 350 да 450 танкаў, з дапамогай якіх мы маглі б хутка пранікнуць на акупаваныя тэрыторыі і вызваліць іх», — адзначыў Падаляк.

У канцы студзеня заходнія партнёры Украіны пагадзіліся даць ёй свае асноўныя танкі: частка з іх будзе ўзятая з наяўных запасаў, іншыя яшчэ трэба будзе вырабіць. У якасці першай партыі ўкраінскія ўлады разлічваюць атрымаць у найбліжэйшыя месяцы каля 140 танкаў ад 12 дзяржаў. У канцы гэтага года або пачатку наступнага чакаюцца таксама пастаўкі першай партыі танкаў «Абрамс» з ЗША.

У інтэрв'ю іспанскай газеце Падаляк заявіў таксама, што ў Кіеве не бачаць рызыкі ядзернай вайны. Па яго словах, Расія гатовая забіваць за межамі сваёй тэрыторыі, але расійскае кіраўніцтва не хоча паміраць.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0