Паводле звестак ДАІ, на 189-м кіламетры гэтай дарогі недалёка ад Баранавічаў 62-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Passat наехаў на 66-гадовую жанчыну, якая рухалася па праезнай частцы ў спадарожным кірунку на пазначаным ліхтарамі белага і чырвонага колераў электрасамакаце.
У выніку аварыі пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы здарэння. Па факце трагедыі праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Грузавы цягнік насмерць збіў жанчыну, якая ішла на чырвонае
Мінчук скінуў мужчыну з лесвіцы ў пераходзе метро. Яго знайшлі па запісах відэакамер
На заводзе майстра насмерць прыціснула трохтонным станком





