Яго затрымалі 28 жніўня 2022 года і выставілі абвінавачванні па народным артыкуле 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Віктар Бойка — акцёр, кастынг-дырэктар. За кратамі ён быў больш за пяць месяцаў і на пачатку лютага выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы.





