ЗША збілі кітайскі паветраны шар ля ўзбярэжжа Паўднёвай Караліны. Аэрастат ляцеў на вышыні прыкладна 18 км і быў памерам з тры школьныя аўтобусы, паведамляе AP.

Тэлевізійныя кадры паказалі невялікі выбух і падзенне аэрастата да паверхні Атлантычнага акіяна. Пасля падзення амерыканскія вайскоўцы паспрабуюць сабраць абломкі дзеля вывучэння.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?