Кабанаў пасля эвакуацыі, Вільня

Кабанаў пасля эвакуацыі, Вільня

На мінулым тыдні BYSOL паспяхова эвакуіраваў Кабанава з Беларусі. Цяпер Аляксандр у бяспецы, уладкоўваецца ў краіне ЕС.

Новае месца патрабуе выдаткаў, у якіх мы можам дапамагчы былому палітвязню.

Затрымалі Кабанава 17 чэрвеня 2020 года, падчас выбарчай кампаніі. Ён быў прэс-сакратаром ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Спачатку яму далі 15 сутак, а пасля так і не выпусцілі. 

14 красавіка 2021 года ён разам са сваім калегам Сяргеем Пятрухіным быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі, абвінавачваўся ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, абразе прадстаўніка ўлады». 

Аляксандр Кабанаў выйшаў з калоніі на волю ў снежні мінулага года.

Падтрымаць яго можна па спасылцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?