На 60-й хвіліне матча чэмпіянату Іспаніі паміж «Атлетыка» і «Хетафе» гаспадары забілі мяч, але ён быў адменены, бо бакавы арбітр зафіксаваў афсайд у ягонага аўтара Анхеля Карэа.
Адразу пасля гэтага Карэа быў заменены і матч працягнуўся. Але брыгада VAR — відэапамочнікаў рэферы на полі — перагледзела паўторы моманту і прыйшла да высновы, што гулец «Атлетыка» забіў мяч па правілах.
У выніку гол быў залічаны на футбаліста, які ўжо знаходзіўся на лаўцы запасных, куды партнёры адразу кінуліся святкаваць забіты мяч.






балистау ды у плуг
а-то бабы вунь мусяць ужо пахаць