Валерый Сахашчык і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Ціханоўскай

Валерый Сахашчык і Святлана Ціханоўская. Фота: Офіс Ціханоўскай

Сёння ранкам Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з заклікам абдумаць план дзеянняў на выпадак вайны.

«Пагаварыце з роднымі і сябрамі, абмяркуйце план дзеянняў на выпадак небяспекі. Назапасьцеся наяўнымі грашыма, лепей у валюце, а яшчэ лепей — у розных валютах. Абмяркуйце з дзецьмі правілы паводзін у стрэсавых сітуацыях і базавую бяспеку. Даведайцеся, ці ёсць у вашым раёне памяшканні, у якіх можна схавацца ў выпадку ўдараў з паветра, вызваліце іх ад лішніх рэчаў, пакіньце там мэблю і невялікі запас кансерваў. Праверце хатнюю аптэчку, калі трэба — папоўніце яе неабходнымі сродкамі: бінтамі, бандажамі, сродкамі індывідуальнай абароны, антысептыкамі, антыбіётыкамі, заспакаяльнымі сродкамі і таблеткамі для абеззаражвання вады, а таксама тымі лекамі, якія вам патрэбныя», — напісала лідарка беларускага грамадства.

Многіх гэтыя словы ўсхвалявалі.

«Наша Ніва» папрасіла падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка растлумачыць прычыны для такой заявы.

«Мы ўважліва назіраем за сітуацыяй і знаходзімся ў кантакце з партнёрамі ва Украіне. Прыкметы агрэсіі, якая рыхтуецца, можна будзе распазнаць прыкладна за 3—4 тыдні да яе пачатку, пра што мы адразу ж праінфармуем беларускае грамадства.

У гэты момант мы такіх прыкмет не назіраем і разглядаем магчымае абвастрэнне як рэальны сцэнар развіцця падзей, які пакуль што яшчэ не наступіў», — даслала нам адказ ягоная прэс-служба.

Клас
64
Панылы сорам
12
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1