З маўзалея ў Маскве спрабавалі выкрасці цела Леніна
У Маскве 42-гадовы мужчына спрабаваў у ноч на 6 лютага пракрасціся ў Маўзалей і выкрасці цела Уладзіміра Леніна. Пасля затрымання ён не змог растлумачыць матывы сваіх дзеянняў, паведамляюць расійскія СМІ.
Ленін у Маўзалеі. Фота Алега Ластачкіна
«42-гадовы масквіч ноччу прыйшоў на Красную плошчу і паспрабаваў адчыніць дзверы маўзалея», — заявілі ў паліцыі. Мужчыну аператыўна затрымалі, і ён растлумачыў, што хацеў выкрасці цела з маўзалея.
Праз дзіўныя паводзіны затрыманага паліцыянты выклікалі брыгаду лекараў. Медыкі паставілі мужчыну псіханеўралагічны дыягназ.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ