Гэты працэс зацягнецца на месяц ці на два, пакуль мы не вызначым з замежнымі экспертамі, што яны бяспечныя. Калі разглядаць версію, што гэта няспраўнасць верталёта», — цытуюць словы Кліменкі «Суспільне навіны».
Паводле яго слоў, чыноўнікам забаранілі лётаць на верталётах да канца расследавання. Чакаецца тэхнічная экспертыза чорных скрынь.
Ён дадаў, што да расследавання далучылася французская кампанія-вытворца «Airbus». Таксама ў Францыю адправілася ў камандзіроўку група ўкраінскіх экспертаў, якія разам з французскімі спецыялістамі прымалі ўдзел у расшыфроўцы бартавых самапісцаў.
«Мы зацікаўленыя як мага хутчэй атрымаць вынікі гэтых экспертыз і адпаведна заключэнне следства. На гэты момант аб'яднаная група следчых працуе», — сказаў Кліменка.





