Па даных ратавальнікаў, колькасць ахвяр у Турцыі да раніцы аўторка ўзрасла да 3419. Яшчэ 20534 чалавек атрымалі раненні. У выніку землятрусаў 5775 будынкаў абрынуліся. У суседняй Сірыі загінулі прынамсі 1602 чалавекі, паведамляе Бі-бі-сі.

Усяго, паводле ацэнак СААЗ, стыхія магла закрануць 23 млн чалавек, якія пражываюць на пацярпелай тэрыторыі.

Тры землятрусы

Першы землятрус магнітудай 7,8 адбылося ў 04:17 па мясцовым часе, ачаг залягаў на глыбіні 17,9 км паблізу горада Газіянтэп на паўднёвым усходзе Турцыі. За ім адбылося больш за 40 афтэршокаў.

Затым прыкладна ў 13:30 па мясцовым часе адбыўся другі землятрус магнітудай 7,5. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне Эльбістан у паўднёва-ўсходнім турэцкім рэгіёне Кахраманмараш.

У ноч на аўторак (у 03:13 па Грынвічы) у цэнтральнай частцы Турцыі адбыўся яшчэ адзін моцны землятрус.

Паводле звестак Геалагічнай службы ЗША, падземныя штуршкі магнітудай 5,5 адбыліся на глыбіні 10 км паблізу горада Галбасі. Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр ацаніў магнітуду землятрусу ў 5,6.

Усю ноч працягвалася ратавальная аперацыя па пошуку людзей, якія апынуліся пад заваламі пасля абвальвання тысяч будынкаў у абедзвюх краінах у выніку першых двух землятрусаў у панядзелак.

Ратавальнікі змагаюцца з праліўным дажджом і снегам, каб знайсці тых, хто выжыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0