Нью-Ёрк. Фота: AP Photo/Julia Nikhinson
У сярэднім у гарадах, ахопленых даследаваннем, за год цэны выраслі на 8,1%.
Топ-10 рэйтынгу самых дарагіх гарадоў свету для жыцця ў 2022 годзе выглядае наступным чынам:
- Нью-Ёрк, ЗША;
- Сінгапур;
- Тэль-Авіў, Ізраіль;
- Ганконг, Кітай;
- Лос-Анджэлес, ЗША;
- Цюрых, Швейцарыя;
- Жэнева, Швейцарыя;
- Сан-Францыска, ЗША;
- Парыж, Францыя;
- Капенгаген, Данія.
Па інфармацыі складальнікаў рэйтынгу, найбольшае прасоўванне ўверх у рэйтынгу за апошнія 12 месяцаў зафіксаванае ў Маскве (паднялася на 88 пазіцый), Санкт-Пецярбургу (70 пазіцый) і амерыканскай Атланце (42 пазіцыі).
Беларускія гарады пры складанні рэйтынгу не разглядаліся.





