На мінулых тыднях абмежаванні на вываз прадуктаў у краіны ЕС (гаворка ідзе пра Польшчу, Літву і Латвію) знялі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Пастановай Саўміна ад 12 красавіка 2022 года № 224 «Аб мерах па абароне ўнутранага рынку» былі ўведзеныя абмежаванні на вываз круп, пшанічнай мукі, макароны, алею, цукру, солі і кансерваў. Для пшанічнай мукі ўсталяваны ліміт адзін кілаграм, для кансерваў — не больш за 3 бляшанкі, для іншых прадуктаў — 1 кілаграм або 1 літр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0