Касмічнае смецце на арбіце. Фота: ESA 

Касмічнае смецце на арбіце. Фота: ESA 

З-за распаду спадарожніка ўтварылася, прынамсі, 85 абломкаў, якія можна адсачыць. Гэта воблака касмічнага смецця круціцца на вышыні 1169 кіламетраў над Зямлёй. З-за памераў воблака на яго знішчэнне атмасферным ціскам спатрэбіцца больш за стагоддзе.

Спадарожнік быў запушчаны на арбіту Зямлі ў маі 2014 года ракетай-носьбітам «Рокат» з трыма вайсковымі спадарожнікамі сувязі «Крыніца».

Як піша Space.com, даследчыкі мяркуюць, што спадарожнікі «Космас-2499» і «Космас-2491» мелі тэхналогію для пераследу і вываду з ладу іншых спадарожнікаў. У Раскосмасе сцвярджалі, што спадарожнікі створаны нібыта для мірных мэтаў.

Па даных Еўрапейскага касмічнага агенцтва, на гэты момант на арбіце маецца каля 36 500 абломкаў касмічнага смецця памерам не менш за 10 сантыметраў.

Клас
42
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
9